ДУК "ДВОРЕЦ МАСТАЦТВАЎ

Г. БабруйскА»

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Беларуская мова – гэта не проста сродак зносін, гэта жывы арганізм, які захоўвае ў сабе тысячагадовыя таямніцы і мастацтва, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Сёння яна гучыць у нашых сэрцах і аб'ядноўвае дух народа і яго гісторыю.

 

З мэтай пашырэння ведаў аб традыцыях беларускага народа, слоўнікавага запасу, развіцця творчых здольнасцяў, выхавання любві да роднай мовы, роднага краю ў дзяржаўнай установе культуры «Палац мастацтваў г. Бабруйска» прайшлі тэматычныя мерапрыемствы для моладзі ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы.

 

20 лютага 2024 года ў Палацы мастацтваў прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «З любоўю да роднага слова» для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №30 г. Бабруйска».

 

Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі гістарычны шлях нашай роднай мовы, паслухалі вершы і песні ў выкананні ўдзельніцы тэатра «Новая Эра» Алены Верасавай, салістаў Палаца мастацтваў Марыны Аўсянікавай і Ірыны Аўсянікавай, вакальнай студыі «Індыга» Карыны Рыдзеўскай, Арцёма Азарэнкі, убачылі танцы ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Крынічка», ансамбля танца «Чабарок».

 

Вядучая праверыла ўзровень валодання роднай мовы ў навучэнцаў з дапамогай гульні «Словазнаўцы» і віктарыны «Старонкі мінулага і сучаснага». Для азнаямлення з багатай культурай і гісторыяй Беларусі гледачам быў прадэманстраваны ўрывак з трэцяй часткі экспедыцыі «Артыкул аб гаворках Магілёўшчыны», дзе расказвалася пра беларускую мову Падняпроўскага края. Удзельнікі даведаліся пра гісторыю і развіццё беларускай мовы, яе асаблівасці і культурныя аспекты.

 

21 лютага ў Палацы мастацтваў адбылася віктарына «Таямніцы беларускіх слоў» для ўдзельнікаў аматарскага харэаграфічнага калектыву «Крынічка». Вядучая разам з рабятамі здзейсніла падарожжа ў беларускую мову, у рамках мерапрыемства трэба было перакласці беларускія словы на рускую мову, адказаць на пытані ў гульні «Старонкі мінулага і сучаснага» і паўдзельнічаць у гульні «Словавед». 

 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І           беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і     сучасная. Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам    сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову?     Напэўна, не. Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце,      апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

 

 

Рэжыссёр

аддзела культурна-дасугавай дзейнасці

ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»                              Дар’я Капылова

 

Фото                                                                                   Наталлі Малусевіч

 

 

                                  

 

                                           

 

                    

 

 

Здоровое поколение XXI века.