ДУК "ДВОРЕЦ МАСТАЦТВАЎ

Г. БабруйскА»

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Клубныя фармаванні

  У Палацы мастацтваў працуе 41 клубнае фармаванне з колькасцю ўдзельнікаў 1 028 чалавек. У тым ліку ў 19 дзіцячых фарміраваннях займаюцца 643 дзяцей і падлеткаў. Сярод усіх калектываў Палаца мастацтваў 9 вакальна-харавых, 11 – харэаграфічных, 3 – тэатральных, 1 – музычна-інструментальны, 4 – дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, 13 – аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах. 16 калектываў маюць званне «ўзорны» і «народны», у якіх налічваецца ўдзельнікаў 572 чалавека. З іх 3 калектывы маюць званне «Заслужаны»: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор народнай песні пад кіраўніцтвам Петракова В.І., Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца «Юнацтва» пад кіраўніцтвам Давыдоўскай А.У., Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны тэатр песні "Шына-най" пад кіраўніцтвам Яфіменкі А.Я.
   8 калектываў маюць званне "народны" і 5 "узорны".