Штогод 21 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова – фундамент нашай культуры, у якім закладзены сапраўдная мілагучнасць і ўнікальнасць народа.
25 лютага 2026 года сектар па работе з дзецьмі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» правёў пазнавальную праграму «Родная мова – маё багацце», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №20 г. Бабруйска».
На мерапрыемстве вядучая пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення беларускай мовы, а таксама ўзгадала пра самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, такіх як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і Васіль Быкаў. Дзецям быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, з якога навучэнцы даведаліся, як родная мова ўплывае на жыццё кожнага чалавека. Падчас гульняў «Перакладзі слова», «Назаві прыказкі», «Казачныя героі» школьнікі размаўлялі па-беларуску, прыгадалі народныя прыказкі і высветлілі, якія жывёлы часцей за ўсё сустракаюцца ў народных казках.
«На мой погляд, мерапрыемства было пазнавальным і цікавым. Я ганаруся нашай беларускай мовай і часта на ёй размаўляю», – сказаў вучань Канстанцін Кузьмянкоў.
Пазнавальная праграма сфарміравала ў школьнікаў пачуццё гонару за нашу беларускую мову і культуру.
Наталля Давідовіч
Метадыст сектара па работе с дзяцьмі
ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»
Вікторыі Рубец
Фота


© 2026 dvorezbobr.by




